?

Log in

No account? Create an account

Папярэдні запіс | Наступны запіс



- Што чытаеш?
- "Сіні карабель..." Дубаўца
- А, ну і як?
- Ці то фэнтэзі, ці то фантастыка, не вызначылася...

На вокладцы паляўнічыя з гончымі, горад Менск, прыгожыя горы... Гэтага ўсяго няма ў кнізе. А можа і ёсць, можа, гэтыя ўсе дэкарацыі былі ў тых падзеях, проста пра гэта непрамаўлялася...

Скажу шчыра, жанр фантасмагорыі не мой жанр. І ў філасофіі я не дужа разбіраюся. Таму і вялікай асалоды ад кніжкі не атрымала, бо не змагла разабрацца. Аўтар казаў, што "кніга ні пра што", у маім выпадку і ў гэтым кантэксце яна ўдалася.

Гэта не тое, каб тактычны высер у бок аўтара, гэта, хутчэй, камень у свой гарод.
Ну недалёкая я, напраўду... Не мыслю шырока, не бачу далёка. Магу толькі глыбока зазірнуць. А вось куды (каму!) глядзець я не зразумела, не тыцнулі пальцам.
Глыбока можна ў душы зазіраць. Каму трэба было зірнуць у душу ў гэтай гісторыі? Каму з шукальнікаў вечнасці?
Хіба што Зоі, бо толькі гэтае жыццё я б магла зразумець, бо таксама жыццё...

Latest Month

Кст 2017
S M T W T F S
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    

http://vkontakte.ru/club12355688

http://www.formspring.me/Zoinka

http://www.lastfm.ru/user/Sadoigrushka

Tags

Распрацавана LiveJournal.com